3 ліпеня ў Брагіне пройдзе свята, прысвечанае 75-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Главное Грамадства

У праграме:

10.00–19.00 – работа гульнявых пляцовак, тэматычных забаўляльных пляцовак для дзяцей, інтэрактыўных пляцовак, падворкаў асабістых падсобных гаспадарак і сялянска-фермерскіх
гаспадарак, забаўляльных гульнявых зон індывідуальных прадпрымальнікаў (пл. Леніна, вул. Акцябрская, парк каля Брагінскай СШ).

10.00–15.00 – інтэрактыўная пляцоўка “Героі ў партрэтах” (Алея Герояў па вул. Акцябрскай).

10.00–15.00 – работа тэматычных падворкаў сельскіх выканаўчых камітэтаў “75 гадоў міру” (пл. Леніна).

10.00–15.00 – дабрачынная акцыя актывістаў ГА “БРСМ” “Усе фарбы жыцця для цябе” (пл. Леніна).

11.00–11.15 – святочнае шэсце працоўных калектываў, спецыялізаванай тэхнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна ў рамках рэспубліканскай акцыі “Беларусь памятае!”; акцыя “Факел Перамогі” (ад вул. Акцябрскай, праз пл. Леніна, па вул. Савецкай да брацкай магілы воінаў, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны).

11.15–12.00 – мітынг, прысвечаны 75-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (вул. Савецкая, каля брацкай магілы).

12.10–13.45 – урачыстае адкрыццё свята, канцэрт калектываў мастацкай самадзейнасці і індывідуальных выканаўцаў раёна (пл. Леніна).

14.00–17.00 – спаборніцтвы па футболе і валейболе, спартыўная эстафета, перацягванне каната, дартс, армрэстлінг, гіравы спорт (стадыён).

14.00–17.00 – работа маладзёжнай пляцоўкі: флэш-акцыя “Дзякуй за жыццё!”, конкурс “Бэбі-бум”, забег на абцасах, выстава дамашніх кошак, бодзі-арт, рэтра-тусоўка, фота-зоны, майстар-клас па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве (свет кветак) (пл. Леніна).

17.00–20.00 – дыскатэка фарбаў “ColorFest” (летні амфітэатр, парк каля Брагінскай СШ).

17.30–19.00 – канцэрт удзельнікаў мастацкай самадзейнасці (цэнтральная сцэна, пл. Леніна).

19.00–21.15 – святочная маладзёжная дыскатэка (пл. Леніна).

21.15–22.05 – канцэрт кавер-групы “Cosa Nostra”, г. Мінск (цэнтральная сцэна, пл. Леніна).

22.05–22.10 – рэспубліканская акцыя “Праспяваем гімн разам!” (цэнтральная сцэна, пл. Леніна).

22.30 – святочны феерверк.

22.40–24.00 – святочная маладзёжная дыскатэка (пл. Леніна).

 

Увазе жыхароў Брагіна!

Трэцяга ліпеня будзе працаваць дадатковы аўтобусны маршрут.

З мікрараёна “Сельгастэхніка” аўтобус будзе адпраўляцца ў 9.30 і 21.00 і рухацца па маршруце кальцавога аўтобуса. Канчатковы прыпынак – аўтавакзал Брагіна.

Адпраўленне назад у мікрараён “Сельгастэхніка” – у 15.00 і 23.30 (ад аўтавакзала Брагіна).



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *