На парламенцкіх выбарах можна будзе вызначыць свой участак для галасавання ў мабільным дадатку

Важное Выбары-2019 Грамадства

Новы мабільны дадатак пачне працаваць да парламенцкіх выбараў у Беларусі.  З яго дапамогай выбаршчыкі змогуць дакладна вызначыць свой участак для галасавання і нават маршрут да яго. Аб гэтым паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

Электронныя карты выбарчых акруг ужо распрацаваны на базе дакладных рэсурсаў, якімі валодае Дзяржкамітэт па маёмасці.

«Гэту работу выканалі супрацоўнікі камітэта і ЦВК. БРСМ працуе над дадаткам для мабільных тэлефонаў, з якім кожны выбаршчык зможа дакладна ўстанавіць свой выбарчы ўчастак па месцы размяшчэння і нават маршрут», — расказала Лідзія Ярмошына.

ЦВК таксама плануе ў час выбараў арганізаваць на базе Палаца Рэспублікі інфармацыйны цэнтр.

«Гэта наша традыцыя з 2001 года», — адзначыла старшыня Цэнтрвыбаркама.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *