Халаднаватае дажджлівае надвор’е чакаецца ў Беларусі на бягучым тыдні

Грамадства

Кароткачасовыя дажджы, навальніцы і тэмпература на 3-6 градусаў ніжэйшая за кліматычную норму чакаюцца ў Беларусі на бягучым тыдні. Аб гэтым  паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

«На бягучым тыдні пераважны ўплыў на надвор’е ў Беларусі будуць аказваць атмасферныя франты і халаднаватая паветраная маса, што паступае з поўначы Еўропы. Чакаецца няўстойлівае надвор’е з кароткачасовымі дажджамі рознай інтэнсіўнасці і тэмпературным фонам на 3-6 градусаў ніжэйшае за кліматычную норму. Толькі да канца тыдня дажджоў стане менш», — сказалі ў Белгідрамеце.

У сераду, 10 ліпеня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, удзень месцамі з навальніцамі. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 7-12 градусаў вышэй за нуль, удзень па Беларусі будзе не больш за 14-20 градусаў цяпла.

У чацвер, 11 ліпеня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы ў асобных раёнах чакаецца слабы туман. Удзень месцамі па ўсходзе краіны магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 8-13 градусаў вышэй за нуль, удзень — 15-22 градусы цяпла.

У пятніцу, 12 ліпеня, месцамі па Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У начны і ранішні час у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 5-12 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 13-20 градусаў цяпла, месцамі па паўднёвым захадзе краіны паветра прагрэецца да 21-22 градусаў.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *