ДАІ ўзмоцніць кантроль за бяспечнай перавозкай дзяцей 18-24 жніўня

Важное Грамадства Территория закона

Рэспубліканская прафілактычная акцыя ДАІ па кантролі за бяспечнай перавозкай дзяцей «Маленькі пасажыр — вялікая адказнасць!» пройдзе ў Беларусі 18-24 жніўня. Аб гэтым паведамілі ва УДАІ МУС.

У час акцыі інспектары нагадаюць дарослым аб правілах бяспечнай перавозкі дзяцей і адказнасці за парушэнні. Вадзіцелям раскажуць аб выкарыстанні рамянёў бяспекі і дзіцячых утрымліваючых устройстваў, а таксама прычынах і наступствах траўматызму юных пасажыраў. Супрацоўнікі ДАІ пракантралююць, наколькі аўтааматары выконваюць правілы перавозкі дзяцей і скорасныя рэжымы.

Акрамя таго, перад пачаткам навучальнага года Дзяржаўтаінспекцыя ацэніць стан школьных аўтобусаў і бяспеку іх маршрутаў, праверыць, ці ліквідаваны выяўленыя раней недахопы вулічна-дарожнай сеткі каля ўстаноў адукацыі.

«Штогод у жніўні павялічваецца колькасць ДТЗ з удзелам непаўналетніх пасажыраў. Гэта абумоўлена масавай перавозкай дзяцей з месцаў адпачынку і аздараўлення. Невыкананне пры гэтым элементарных мер бяспекі (невыкарыстанне дзіцячых утрымліваючых устройстваў, рамянёў бяспекі, перавозка дзяцей да 12 гадоў на матацыклах і мапедах) прыводзіць да гібелі і траўміравання непаўналетніх», — канстатавалі ва УДАІ МУС.

За сем месяцаў бягучага года на дарогах краіны ў ДТЗ загінулі дзевяць і атрымалі траўмы 76 дзяцей-пасажыраў. Пры гэтым 40 працэнтаў непаўналетніх перавозіліся з парушэннем правіл.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *