Маладыя спецыялісты вярнуліся ў родныя мясціны

Год малой родины Сельское хозяйство

З агульнай колькасці маладых спецыялістаў, якія прыехалі сёлета ў наш раён, толькі два – выхадцы з  іншых абласцей. Астатнія вярнуліся ў родныя мясціны, каб быць карыснымі на малой радзіме.

Галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ніна Ярмоленка расказала, што ў бягучым годзе да нас прыбыло восем выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў (чатыры інжынеры, тры ветэрынарныя ўрачы, заатэхнік) і дзевяць – сярэдніх спецыяльных. У іх ліку тры аграномы, два ветфельчары, два заатэхнікі, інжынер, электрык.

У Камарынскай ветэрынарнай лячэбніцы працуе малады спецыяліст, які закончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны. Адкрытае акцыянернае таварыства “Камарынскі” на пасаду загадчыка рамонтных майстэрняў прыняло  інжынера з дыпломам ВНУ. Папоўніў свае рады і “Чамярыскі”: сюды прыйшло два інжынеры з вышэйшай адукацыяй, і адзін – з сярэдняй, а таксама аграном (закончыў каледж).Галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ніна Ярмоленка расказала, што ў бягучым годзе да нас прыбыло восем выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў (чатыры інжынеры, тры ветэрынарныя ўрачы, заатэхнік) і дзевяць – сярэдніх спецыяльных. У іх ліку тры аграномы, два ветфельчары, два заатэхнікі, інжынер, электрык.

ААТ “Жукава” дачакалася выпускніка Віцебскай акадэміі, які атрымаў пасаду  ветурача. Сюды накіраваны заатэхнік-селекцыянер і інжынер па ахове працы з  сярэдняй спецыяльнай  адукацыяй, а ў “Брагінскі” – электрык і ветфельчар, у “Брагінку” – заатэхнік і аграном.

Веды, атрыманыя ў Беларускім дзяржаўным  агратэхнічным універсітэце, прыменіць на практыцы ў ААТ “Пераможнік” тэхнік-механік. У гэтай жа гаспадарцы заатэхнічную службу ўзначаліла выпускніца вышэйшай навучальнай установы. У “Малажынскім” працаўладкаваны аграном, выпускнік каледжа.

Па словах Ніны Пятроўны, усе маладыя спецыялісты забяспечаны жыллём. У “Чамярыскім” і “Камарынскім” для іх выдзелены спецыяльныя домікі, прыстасаваныя пад інтэрнат. Многія стаяць на ўліку на атрыманне квадратных метраў, а пакуль падыдзе чарга, пражываюць з бацькамі.

Згодна са змяненнямі і дапаўненнямі, унесенымі ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 лістапада 1998 г. №1842, тыя, хто заключыў кантракт на пяць гадоў на працу ў арганізацыях, размешчаных у зонах з правам на адсяленне і наступнага адсялення, атрымалі выплаты ў памеры 200 базавых велічынь. Пры заключэнні другога кантракта на пяць гадоў пасля пяці гадоў працы на ўмовах першага пяцігадовага кантракта атрымаюць 300 базавых. Як зазначыла Ніна Пятроўна, ураджэнцы іншых месц прыбылі да нас, каб адпрацаваць належны тэрмін, таму абмежаваліся двухгадовымі кантрактамі.

І ўсё ж кадравая праблема ў АПК – з ліку вострых. На сёння ў гаспадаркі раёна патрэбна дзесяць спецыялістаў (пяць ветэрынарных урачоў і столькі ж – заатэхнікаў), сем  аператараў па штучным асемяненні, шэсь трактарыстаў-машыністаў і шэсць аператараў машыннага даення. Пры жаданні будуць працаўладкаваны два жывёлаводы, лабарант, брыгадзір МТФ, інжынер-электрык. Звяртайцеся ў аддзел кадраў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, калі вы – з іх ліку.

Мэтавыя накіраванні ў  сярэднія навучальныя ўстановы сёлета атрымалі 12 выпускнікоў школ Брагіншчыны. Да нас вернуцца  ветурачы, электрыкі, механікі, аграномы. Набываць веды яны будуць ва ўстановах адукацыі “Рэчыцкі дзяржаўны аграрны каледж”, “Буда-Кашалёўскі аграрна-тэхнічны каледж”, “Палескі дзяржаўны аграрны каледж імя У.Ф. Міцкевіча”.

Трапны народны выраз “Дзе нарадзіўся, там і спатрэбіўся” наводзіць на думку, што з юнакамі і дзяўчатамі раёна неабходна шырэй праводзіць прафарыентацыю, часцей сустракацца, расказваць аб тых ільготах, якія прадугледжаны маладым спецыялістам сельгасвытворчасці. Не ўсе з іх імкнуцца ў горад, ёсць тыя,  каму падабаецца вёска і праца на зямлі. У знаёмых з дзяцінства  мясцінах яны знойдуць сваё прызванне.

Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *