Мінадукацыі: кошт навучання для першакурснікаў сфарміраваны на аснове затрат ВНУ

Грамадства

Кошт навучання для першакурснікаў сфарміраваны на аснове затрат ВНУ. Аб гэтым паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч.

«Цана сфарміравана з улікам неабходнасці пакрыцця ўсіх расходаў на навучанне і стварэння магчымасцей ва ўніверсітэце для перспектыўнага развіцця, у тым ліку абнаўлення матэрыяльна-тэхнічнай базы», — сказаў Сяргей Каспяровіч.

Ён адзначыў, што ў структуры расходаў 80 працэнтаў — гэта аплата працы выкладчыкаў.

«Адбываецца кумулятыўны працэс: растуць расходы на аплату працы, на аплату камунальных паслуг, на абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы, як вынік раз у год пералічваецца кошт навучання», — дадаў начальнік галоўнага ўпраўлення.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *