Мінінфарм з пачатку года абмежаваў доступ да 465 інтэрнэт-рэсурсаў

Важное Грамадства Территория закона

Міністэрства інфармацыі Беларусі з пачатку года абмежавала доступ да 465 інтэрнэт-рэсурсаў, у тым ліку сёння — да 57 сайтаў за размяшчэнне інфармацыі аб продажы наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў. Аб гэтым паведаміў першы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі.

«З пачатку гэтага года Міністэрства інфармацыі прыняло рашэнне аб абмежаванні доступу да 465 інтэрнэт-рэсурсаў, з якіх 70 працэнтаў прыпадае на інфармацыйныя пляцоўкі, што распаўсюджвалі наркотыкі. Астатнія 30 працэнтаў — гэта сайты і акаўнты ў сацыяльных сетках, з якіх распаўсюджвалася неналежная рэклама, вялася махлярская фінансавая дзейнасць (напрыклад, прапаноўваліся паслугі мікрапазык, а таксама парнаграфія і экстрэмісцкія матэрыялы)», — сказаў Павел Лёгкі.

Ён адзначыў, што асноўную інфармацыю па рэсурсах, што гандлююць наркотыкамі, Мінінфарм атрымлівае ад МУС.

«Але апошнім часам павялічылася колькасць людзей, якія самастойна сігналізуюць аб тых ці іншых інтэрнэт-рэсурсах, што распаўсюджваюць небяспечную для людзей, перш за ўсё для нашай моладзі, інфармацыю, у першую чаргу аб гандлі наркотыкамі. І гэта радуе, таму што гандляры гэтым «зеллем» знаходзяць усё новыя і новыя спосабы распаўсюджвання інфармацыі. Таму мы, безумоўна, разлічваем на дапамогу грамадскасці», — падкрэсліў першы намеснік міністра.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *