Лісты з падзякай і падарункі ўручаны хлебаробам-тысячнікам з ААТ “Чамярыскі”

Главное Сельское хозяйство

Віншаванні прымае Вячаслаў Салдаценка

Дзякуючы працавітасці, адказнасці і прафесіяналізму можна дасягнуць поспеху ў любой справе. Гэтымі якасцямі спаўна валодаюць хлебаробы ААТ “Чамярыскі”, таму не дзіўна, што ў гаспадарцы з’явіліся чарговыя тысячнікі. Запаветныя 1000 тон зерня новага ўраджаю тут намалацілі экіпажы Віктара і Міхаіла Салдаценкаў, а таксама Вячаслава і Ігара Салдаценкаў. У ліку вадзіцеляў, якія перасягнулі гэтую мяжу падчас перавозкі збожжа, – Рыгор Малочка, Канстанцін Алішэўскі і Пётр Пінчук.

З пажаданнямі моцнага здароўя, добрага надвор’я і поспехаў у нялёгкай хлебаробнай працы да ўдзельнікаў жніва завіталі галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Дзмітрый Тамко, галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ала Гардзейчык і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Раман Цеслянок.

Госці ўручылі героям жніва лісты з падзякай ад раённага выканаўчага камітэта і раённага аб’яднання прафсаюзаў, а таксама падарункі, якія тыя, безумоўна, заслужылі. Да таго ж, не сакрэт, што заахвочванне лепшых работнікаў з’яўляецца добрым стымулам для іх далейшай плённай працы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *