У Камарыне прайшоў мітынг, прысвечаны 76-й гадавіне з дня вызвалення

Беларусь памятае Важное Год малой родины Грамадства Наша гісторыя

Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік начальніка ўпраўлення ЖКГ і па праблемах ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Гомельскага аблвыканкама Дзяніс Шаройка, прадстаўнікі раённай улады, працоўныя калектывы, моладзь. Прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых пры вызваленні роднай зямлі хвілінай маўчання, усклалі вянкі і кветкі да стэлы і брацкай магілы.

Напярэдадні святкавання 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ў нашай краіне праходзіць  акцыя памяці “На славу агульнай Перамогі”. І сёння зямлю з 25 месцаў пахавання воінаў, партызан і мірнага насельніцтва, якія знаходзяцца ў Брагінскім раёне, перасыпалі ў спецыяльную капсулу. Пазней яна будзе перададзена ў Храм-Помнік у гонар Усіх Святых у Мінску.

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *