Задачы  пастаўлены  канкрэтныя

Главное Официально

На апаратнай нарадзе ў панядзелак, 2 верасня, кіраўнік раёна паставіў канкрэтныя задачы перад кожнай службай і галіной. У раслінаводстве – пасеяць азімыя зерневыя культуры пратручаным насеннем высокіх рэпрадукцый, правесці догляд пасеваў рапсу, прадоўжыць нарыхтоўку кармоў і ўборку саломы з палёў. У жывёлагадоўлі – спыніць падзёж жывёлы і спад вытворчасці прадукцыі, палепшыць яе якасць, наладзіць збалансаванае кармленне дойнага статка. Каб справіцца з гэтымі задачамі, спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі, насеннай інспекцыі павінны выехаць у гаспадаркі, пракантраляваць, як арганізаваны вытворчы працэс, праверыць, у якім стане пасевы рапсу, ці ёсць хімпрэпараты для апрацоўкі, ці ўсё выдзеленае раёну насенне эліты забралі са спецыялізаваных гаспадарак. А таксама зазірнуць, што ў сіласных ямах, ці якасна здроблены  пачаткі кукурузы.

Раённаму аддзелу па надзвычайных сітуацыях  неабходна больш увагі ўдзяляць прафілактычнай рабоце з насельніцтвам. За тыдзень на ліквідацыю ўзгаранняў пажарным давялося выязджаць пяць разоў. Пры спальванні саломы, смецця, ржэўніку апёкі цела атрымалі чатыры чалавекі, у іх ліку – вучань Буркоўскай школы.

Супрацоўнікі РАУС за апошнія сем дзён узбудзілі шэсць крымінальных спраў, выявілі чатыры правапарушэнні ў АПК, склалі 15 пратаколаў за знаходжанне ў грамадскіх месцах у нецвярозым стане і прыцягнулі да адказнасці 52 удзельнікаў дарожнага руху. Але ж ім патрэбна больш увагі  звяртаць на  парушальнікаў з ліку пешаходаў, якія любяць хадзіць па праезжай частцы, разам з пагранічнікамі, дружыннікамі ахоўваць спакой грамадзян у час масавых мерапрыемстваў у парку ў Камарыне. І не ўхіляцца ад удзелу ў рабоце назіральных камісій.

Старшыням сельскіх Саветаў варта прыняць удзел у аглядзе-конкурсе па добраўпарадкаванні населеных пунктаў, аформіць альбомы. Прэміі, якія прадугледжаны за прызавыя месцы, можна выдаткаваць на закупку аўтамабіляў.

Аляксандр Кохан звярнуў увагу экана-мічнай службы на выкананне прагнозных паказчыкаў, стварэнне новых рабо-чых месцаў і знос будынкаў, якія не выкарыстоўваюцца.

З Фёдарам Бабранком, які ўзначальвае Брагінскую раённую арганізацыйную структуру рэспубліканскага дзяржаўна-грамадс-кага аб’яднання “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”, кіраўнікамі сель-гаспрадпрыемстваў абмеркаваў праблему, як спыніць набегі ваўкоў і ўратаваць маладняк буйной рагатай жывёлы. Для гэтага, па словах Аляксандра Васільевіча,  давядзецца паставіць назіральныя вышкі, дзе іх няма, абкасіць тэрыторыі вакол кашар, арганізаваць дзяжурства. А лепш, калі дазваляюць фінансы, купіць цеплавізары.

Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *