На апаратнай нарадзе. Будаўніцтва, эканоміка, бяспека

Официально

Падчас апаратнай нарады ў панядзелак старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан спыніўся на асноўных ДАРУЧЭННЯХ, дадзеных Прэзідэнтам краіны Аляксандрам Лукашэнкам у Віцебску. “Ёсць над чым працаваць і ў нашым раёне”, – адзначыў кіраўнік вертыкалі. Гэта і кадравыя, эканамічныя пытанні ў АПК, і эфектыўнасць работы некаторых ААТ, і рост рэальнай заработнай платы вяскоўцаў – накірункаў шмат. Чаму малако з ААТ “Брагінскі” вяртаюць перапрацоўшчыкі? З-за чаго гаспадарка недаатрымоўвае сродкі?

Старшыня райвыканкама адзначыў: там, дзе няма належнай арганізацыі працы, і вынікаў чакаць не патрэбна. Адна з прычын – на паверхні: абыякавыя, калі не зламысныя, адносіны працаўнікоў МТФ, якія прадукцыю проста разбаўляюць вадой. Адсутнасць належнага кантролю з боку спецыялістаў таксама адыгрывае немалую ролю. Намеснік старшыні ААТ Яўген Кузакоў запэўніў: пралікі будуць ухілены, страчаныя аб’ёмы – нарошчаны.

МАБІЛЬНАЯ ГРУПА райвыканкама наведала ААТ “Пера-можнік”, – праінфармаваў начальнік аддзела ідэала-гічнай работы, культуры і па справах моладзі Сяргей Даўгулявец. Сярод недахопаў – разбураныя вароты ў хляве, патрабуе касметычнага рамонту адміністрацыйны будынак. У ААТ “Брагінаграсэрвіс”, філіяле КУП “Гомельаблпаліва” – заўвагі былі нязначныя.

Спецыяліст гэтага ж аддзела Дзмітрый Тамко паведаміў аб званках, якія паступілі ў дыспетчарскую КЖУП “Брагінскае”. У асноўным яны датычылі парываў водаправодаў у Хракавічах, Бурках, Сцежарным.

Вольга Ясінская, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама, праінфармавала аб выкананні палажэнняў ДЭКРЭТА №18. Як вынікае з яе слоў, за кастрычнік абавязанымі асобамі кампенсавана толькі 59,8% сродкаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне іх дзяцей (сярэднеабласны паказчык – 67,1%). Сказваюцца невысокая заработная плата абавязаных асоб, іх нежаданне працаваць (выхады на работу строга кантралююць адпаведныя структуры). Разам з тым і некаторым кіраўнікам патрэбна перагледзець свае адносіны: калі недзе чалавек добрасумленна працуе, чаму б яго не перавесці на работу, якая аплачваецца вышэй, павялічыць нагрузку? Камісія дэталёва ведае сітуацыю па кожнай абавязанай асобе, прымаюцца ўсе меры для паляпшэння сітуацыі, – запэўніла Вольга Ясінская.

Па інфармацыі начальніка РАУС Мікалая Якуніна, за ты-дзень у аддзел паступіла 42 паведамленні, узбуджаны чатыры крымінальныя справы, з якіх тры – па фактах крадзяжоў. Да адміністрацыйнай адказ-насці за з’яўленне ў грамадскіх месцах у нецвярозым стане прыцягнуты тры чалавекі, за сямейныя скандалы – адзін.

Начальнік РАНС Віктар Марчанка адзначыў: у параўнанні з мінулагоднім расце колькасць пажараў. Так, за тыдзень – два вогненныя здарэнні. Наглядальнымі камісіямі праводзіцца прафілактычная работа. Аляксандр Кохан завастрыў увагу: неабходна ўзмацніць кантроль на вадаёмах, каб папярэдзіць няшчасныя здарэнні.

На апаратнай нарадзе разгледжаны таксама тэмпы ўвядзення ў эксплуатацыю жылога дома ў Камарыне, нарыхтоўкі другаснай сыравіны, стан спраў з будаўніцтвам порта, рамонту дарог, падрыхтоўкі да навагодніх святаў.

Галіна ШАЎЧЭНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *