Аператары сувязі павінны рэалізаваць меры для адмены роўмінгу ў Саюзнай дзяржаве да верасня 2020 года. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі Беларусі.
«У ходзе работы кіраўнікамі галіновых міністэрстваў сувязі Расіі і Беларусі падпісана дарожная карта па адмене роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы. Яна прадугледжвае, што да верасня 2020 года аператарамі сувязі будзе рэалізаваны комплекс мер па адмене роўмінгу», — адзначылі ў Мінсувязі.