Гімназісты павіншавалі выхаванцаў дзіцячага прытулку з Новым годам

Главное Грамадства

Адзін з напрамкаў дзейнасці валанцёрскага атрада “Добрае сэрца”, што створаны ў гімназіі г.п. Брагіна, – дабрачыннасць. І напярэдадні святочных дзён вучні далучыліся да рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”, арганізаваўшы збор навагодніх падарункаў для выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулку.

А сёння яркай і радаснай падзеяй для малышоў стала тэатралізаванае прадстаўленне “Навагоднія прыгоды Дзеда Мароза”, падрыхтаванае гімназістамі разам з педагогам-арганізатарам Ганнай Анісавец.

Выхаванцаў прытулку з надыходзячымі святамі павіншавала дырэктар гімназіі Наталля Даўжанок. Яна пажадала дзецям здзяйснення ўсіх іх самых запаветных мараў, ну і, вядома ж, уручыла падарункі.

Сустрэча прайшла ў цёплай сямейнай атмасферы і падарыла ўсім прысутным чароўны настрой і велізарны зарад станоўчых эмоцый.

 

Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *