Падпіска. Цёплая сустрэча адбылася ў супрацоўнікаў “Маяка Палесся” з рабочымі ААТ “Брагінаграсэрвіс”

Грамадства Падпіска

У адкрытае акцыянернае таварыства мы прыехалі перад пачаткам рабочага дня. У 8 гадзін у гэтую снежаньскую пару яшчэ цёмна. Але ж на прахадной былі ўжо механізатары і вадзіцелі, спецыялісты. З імі і пагутарылі. Расказалі пра падзеі ў раёне, чым жыве мясцовае выданне, якія тэмы асвятляе і з якімі праблемамі сутыкаецца. Заадно даведаліся, як тут праходзіць планёрка, даюцца нарады, куды накіроўваецца тэхніка і людзі. Галоўнае зараз – адрамантаваць сельгасмашыны і правесці тэхнічнае абслугоўванне трактароў.

Разам з намі была паштальён Святлана Сідзялёва, якая тут жа афармляла падпіску не толькі на раёнку, але і на іншыя выданні. Зручна і камфортна. Не давядзецца ехаць на пошту і траціць час у чарзе. Першым падаў прыклад падначаленым галоўны інжынер прадпрыемства Аляксей Шам. Са студзеня “Маяк Палесся” будзе атрымліваць яго сям’я ў Камарыне. Высветлілася, што многія ўжо выпісалі газету самі ці гэта зрабілі іх родныя. Такія сустрэчы, лічу, вельмі патрэбны. Нам, журналістам, – каб быць бліжэй да людзей і глыбей унікаць у вытворчы працэс, працоўным – каб разумець, як робіцца газета, складваецца цана на яе. І не забываць падпісвацца.

Ніна СІНІЛАВА
Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *