У Беларусі прапануецца павялічыць базавую велічыню да 27 рублёў

Важное Грамадства

Адпаведны праект пастановы знаходзіцца на разглядзе ў Савеце Міністраў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства фінансаў.


Як адзначылі ў ведамстве, звычайна базавая велічыня ў Беларусі павялічваецца з 1 студзеня.

У 2017 годзе БВ складала 23 рублі, у 2018-м вырасла да 24,5 рубля. З 1 студзеня 2019 года памер базавай велічыні складае 25,5 рубля.

Ад гэтага паказчыка залежаць памеры некаторых дапамог, стыпендый, падаткаў і збораў, штрафаў, іншых выплат. У тым ліку — дапамог па беспрацоўі і стыпендый беспрацоўным, што накіроўваюцца службай занятасці на вучобу.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *