Выязны семінар па абмене вопытам прайшоў у Брагіне

Грамадства

Мерапрыемства праводзілася ў рамках рэалізацыі праекта “Школа маладога кіраўніка”.

У ліку запропрошаных на семінар – удзельнікі праекта з Брагінскага і Лоеўскага раёнаў, прадстаўнікі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама. Яны наведалі спартыўна-аздараўленчы цэнтр ДЮСШ, дзіцячую школу мастацтваў, гістарычны музей з карціннай галерэяй (у райцэнтры), а таксама малочна-таварны комплекс “Зарэчча” ААТ “Пераможнік”.

Пачаўся семінар у раённым доме культуры, дзе яго ўдзельнікаў павітаў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Шэйка.

 

У спартыўна-аздараўленчым цэнтры

 

У Брагінскай дзіцячай школе мастацтваў

 

У Брагінскім гістарычным музеі з карціннай галерэяй

 

На МТК «Зарэчча» ААТ «Пераможнік»

 

Далей удзельнікі семінара накіраваліся ў Лоеўскі раён.

Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК

 

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *