Калядныя спаборніцтвы па валейболе прайшлі 4 студзеня ў Брагінскай школе

Важное Общество Спорт

Калядныя спаборніцтвы па валейболе на прыз РК ГА “БРСМ” прайшлі 4 студзеня ў Брагінскай СШ.Самыя доўгія зімовыя канікулы школьнікаў падыходзяць да завяршэння.

Кожны дзень для хлопчыкаў і дзяўчынак быў багаты на розныя мерапрыемствы, у тым ліку і спартыўныя. Так, у мінулую суботу прайшлі спаборніцтвы па валейболе, арганізаваныя Брагінскай школай сумесна з саюзам моладзі. Да турніру рыхтаваў вучняў і настройваў іх на сур’ёзную гульню настаўнік фізічнай культуры і здароўя Аляксей Раманюк.

Хуткая рэакцыя і зладжанасць спартсменаў прынеслі перамогу каман-дзе “Бананы”, другое месца заняла “Звязда”. Акрамя зараду бадзёрасці і станоўчых эмоцый, вучні атрымалі ад РК ГА “БРСМ” і заслужаныя ўзнагароды – дыпломы адпаведных ступеняў і салодкія падарункі.

Вольга ПАЛЯШЧУК
Фота аўтара



Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *