Работнікі і вучні Мікуліцкай школы далучыліся да Адзінага дня бяспекі

Грамадства Служба МЧС информирует Школа бяспекі

Кожная акцыя, якая праводзіцца ў Рэспубліцы Беларусь, накіравана на захаванне жыцця і здароўя яе грамадзян. Работнікі і вучні ДУА “Мікуліцкай сярэдняй школы” ахвотна далучыліся да  Адзінага дня бяспекі і прынялі актыўны ўдзел у многіх мерапрыемствах.

Прадстаўнік МНС Міхаленка Дзмітрый  Сяргеевіч правёў сустрэчу з працоўным калектывам, адказаў на ўсе хвалюючыя пытанні, напомніў пра абыходжанне з прыладамі пажаратушэння. Гутарка з вучнямі школы аб бяспечных паводзінах была падмацавана відэаролікамі. Дзеці з задальненнем адказвалі на пытанні віктарыны і атрымалі ў падарунак напаміны аб паводзінах.

Закончылася мерапрыемства адпрацоўкай эвакуацыі, з якой жыхары школы справіліся на выдатна.

                                                      Святлана ЛЯВОНЕНКА,

настаўніца пачатковых класаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *