У Міністэрстве аховы здароўя нагадалі аб правілах выкарыстання медыцынскіх масак

Грамадства Школа бяспекі

У Міністэрстве аховы здароўя нагадалі, як правільна насіць медыцынскія маскі, каму і калі іх лепш выкарыстоўваць. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства аховы здароўя.

Маскі дапамагаюць папярэдзіць распаўсюджванне інфекцый, якія перадаюцца паветрана-кропельным шляхам.

«Нашэнне маскі — гэта дадатковая крыніца засцярогі. На вуліцы верагоднасць таго, што на чалавека трапіць часцінка, заражаная вірусам, мінімальная. Што датычыцца месцаў масавага скопішча людзей, то ў іх можна пры жаданні насіць маску», — адзначылі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Пры гэтым у міністэрстве звярнулі ўвагу на рэкамендацыі СААЗ: у бытавых умовах больш эфектыўна захоўваць агульныя правілы асабістай гігіены, а не насіць маскі. Элементарныя правілы лепш дапамагаюць спраўляцца з распаўсюджваннем вірусных інфекцый, напрыклад грыпу.

«Не дакранайцеся бруднымі рукамі да твару, вельмі старанна мыйце рукі з мылам (не менш за 20 секунд), вядзіце здаровы лад жыцця, каб умацоўваць свой імунітэт», — прывялі некаторыя з гэтых правіл у прэс-службе ведамства.

Насіць медыцынскія маскі больш эфектыўна для хворых людзей, каб не распаўсюджваць інфекцыю. Пры нашэнні маскі нельга курыць, есці і піць, адгарнуўшы яе ўбок. Сярэдні час выкарыстання маскі 2-3 гадзіны.

Медыцынская маска можа знізіць вірусную нагрузку (у выпадку як з каранавірусам, так і любым іншым інфекцыйным захворваннем, у тым ліку грыпам).

«Аднак неабходнасці ў масавай скупцы масак у беларусаў няма, паколькі выпадкаў завозу каранавіруса ў краіне не зафіксавана», — падкрэслілі ў прэс-службе.

Міністэрства аховы здароўя кантралюе сітуацыю па наяўнасці ў аптэках медыцынскіх масак. Беларускія кампаніі выпускаюць іх больш за 100 тыс. у дзень.

«Штодзень на гандлёвых складах медыцынскіх гандлёвых прадпрыемстваў Беларусі ў наяўнасці больш за 1,5 млн медыцынскіх масак розных вытворцаў»,- праінфармавалі ў прэс-службе.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *