Дарагія жанчыны! Прыміце шчырыя віншаванні з цудоўным святам – Днём жанчын!

Грамадства

8 Сакавіка – сімвал вясны, любові і хараства. У гэты дзень самыя добрыя словы, светлыя ўсмешкі, прыгожыя кветкі мы дорым нашым жанчынам. Вы – увасабленне міласэрнасці, вернасці, душэўнай і маральнай чысціні і ўсяго самага цудоўнага, што ёсць на зямлі.

З вамі звязаны вечныя каштоўнасці жыцця – клопат аб цеплыні сямейнага ачага, пяшчота і дзіцячы смех.Сёння жанчыны ўносяць вялікі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Брагіншчыны. Дзякуючы вам стабільна развіваюцца ўсе сферы грамадства. У сваім імкненні да актыўнага ўдзелу ў жыцці раёна вы не губляеце асабістай прывабнасці, элегантнасці і далікатнасці.

Словы падзякі – жанчынам старэйшага пакалення, якія перажылі ўсе цяжкасці Вялікай Айчыннай вайны і пасляваеннага часу. Прыміце словы прызнання за выхаванне маладога пакалення, за мудрасць, адданасць і цярплівасць.
Няхай гэтае свята разам з цяплом вясновага сонца прынясе ўсім любоў і павагу блізкіх людзей, дасць прыліў новых сіл і зарад жыццёвай энергіі!

Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і выдатнага вясновага настрою.

 

Аляксандр КОХАН,
старшыня раённага выканаўчага камітэта

Аляксандр КАЛЯСАН,
старшыня раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *