У Брагінскім раёне праходзіць месячнік па добраўпарадкаванні

Важное Год малой родины Грамадства

Пакуль у мінулую суботу адны жыхары Камарынскага сельскага Савета ўдзельнічалі ў акцыі “Чысты бераг”, другія займаліся навядзеннем парадку на могілках у Кіраве. Дарэчы, з даволі вялікай тэрыторыяй. Патрэбна заўважыць, што раней, паводле перапісу 1926 года, у вёсцы (тады называлася Лукаеды) пражывала больш за тысячу чалавек. Многія з іх ужо, вядома, знайшлі вечны спакой на роднай зямлі.

Арганізатарам работ па добраўпарадкаванні тут пастаянна выступае мясцовы дэпутат Мікалай Цэлік. Разам з ім да месца вечнага прыстанку землякоў ужо не першую суботу прыходзяць аднавяскоўцы. Аб’ём работ вялікі, таму спатрэбіўся не адзін дзень, каб усё давесці да ладу. Да справы на гэты раз таксама далучыліся супрацоўнікі Камарынскага сельсавета і культурна-спартыўнага цэнтра. А тыднем раней тут шчыравалі прадстаўнікі камунальнай службы, Кіраўскага клуба і мясцовыя сацыяльныя работнікі.

У выніку адрамантавана і пафарбавана агароджа, тэрыторыя пазбавілася ад залішняй расліннасці.

Валянціна БЕЛЬЧАНКА

Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *