Андрэй Мартыноўскі і Станіслаў Шкурко вызначыліся на падрыхтоўцы глебы пад сяўбу яравых

Важное Сельское хозяйство

Аграрыі нашага раёна рыхтаваліся сёлета да вясенняй  кампаніі грунтоўна і без спешкі. Ды і ў поле выйшлі аднымі з  першых  у  рэспубліцы, каб  не ўпусціць дарагі час.  ААТ “Імя Жукава” не стала выключэннем.

Андрэй Мартыноўскі.

 

Кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства сумесна з прафкамам правялі з механізатарамі нараду, у час якой абмеркавалі ўсе арганізацыйныя пытанні, пазнаёмілі з сістэмай аплаты працы, умовамі спаборніцтва. Іх заклапочанасць лёсам будучага ўраджаю  людзі зразумелі і прыступілі да работы. Раннія яравыя пасеялі ў тэрмін, на ўсёй плошчы падсілкавалі травы, каб быць і з кармамі, і з зернем.

Станіслаў Шкурко.

Кожны стараўся вызначыцца на тым участку, які яму даручылі, праявіць  майстэрства і ўменне.  Станіслаў Шкурко і Андрэй Мартыноўскі рыхтавалі плошчы пад сяўбу яравых. Ад тэмпаў іх работы залежаў ход усёй кампаніі. Яны імкнуліся зрабіць усё, каб сеялкі не прастойвалі. Дырэктар ААТ Сяргей Міхаленка адзначыў, што Станіслаў Іванавіч і Андрэй Аляксандравіч унеслі асаблівы ўклад у  будучы каравай. Зараз яны рыхтуюць энерганасычаныя трактары да наступнага этапу палявых работ. Клопатаў у вяскоўцаў хапае круглы год, таму  неабходна,  каб тэхніка  была ў страі.

На днях да іх з падарункамі завітала і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Валянціна Дзегцярэнка.

Ніна СІНІЛАВА

Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *