Мерапрыемства праводзіцца па ініцыятыве раённых арганізацый ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, РГА “Белая Русь” і раённага аб’яднання прафсаюзаў. У населеных пунктах Брагіншчыны запланаваны канцэрты, спартыўныя спаборніцтвы, майстар-класы па вырабе сувенірнай прадукцыі.
Пачаўся марафон у Брагіне. У амфітэатры сёння прайшоў канцэрт вакальнага ансамбля “Белыя росы” і народнага вакальнага ансамбля “Бліскавіца”. Работнікі раённага дома культуры правялі майстар-клас па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве.
Напярэдадні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прадстаўнікі саюза моладзі запрасілі гледачоў абавязкова прыняць удзел у гэтай важнай палітычнай падзеі, адзначыўшы важнасць голасу кожнага беларуса.
Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК