Белкаапсаюз разлічвае да канца года адкрыць інтэрнэт-магазіны ва ўсіх раёнах краіны

Грамадства

Аб гэтым паведаміла начальнік упраўлення гандлю Белкаапсаюза Вольга Кунцова.

Зараз працуе ўжо 17 інтэрнэт-магазінаў у розных рэгіёнах рэспублікі. “У іх прадстаўлены ўвесь асартымент, які мы прапануем у нашых вялікіх гарадскіх магазінах”, – падкрэсліла начальнік упраўлення гандлю.

Паводле яе даных, усяго ў сістэме Белкаапсаюза працуюць амаль 6,6 тысячы гандлёвых аб’ектаў, у тым ліку каля 600 перасовачных аўтамагазінаў. У іх працуюць каля 40 тысяч прадаўцоў.

Старшыня праўлення Белкаапсаюза Валерый Іваноў звярнуў увагу, што рэнтабельнасць сістэмы спажывецкай кааперацыі па выніках года склала 0,1 працэнта. Разам з тым Белкаапсаюз не плануе закрываць магазіны ў невялікіх вёсках. “Мы маглі б адным росчыркам пяра закрыць дзве тысячы гандлёвых кропак. Гэта, лічы, паставіць маленькі крыжык на населеным пункце. Як людзі кажуць, закрыеце – усё, лічыце, што вёскі няма. Таму вымушаны ўтрымліваць іх, даплачваючы прадаўцу за кошт іншых відаў дзейнасці сістэмы спажыўкааперацыі. Але мы не плануем прымаць рашэнне па закрыцці гэтых магазінаў”, – падкрэсліў Валерый Іваноў.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *