Дзённік жніва. На 20 ліпеня на Брагіншчыне адразу чатыры вадзіцелі перавезлі больш чым па тысячы тон збожжа

Грамадства Сельское хозяйство

 Гэта Уладзімір Ярошка і Рыгор Малочка з ААТ “Чамярыскі”, якія даставілі ад камбайнаў на зернеток па 1220 і 1018 тон адпаведна, маладыя вадзіцелі Аляксандр Ляўкоўскі з “Пераможніка” (1096 тон) і Канстанцін Алішэўскі з “Чамярыскага” (1032 тоны). Віншуем!

Па тэмпах уборкі першынство ўтрымлівае адкрытае акцыянернае таварыства “Пераможнік”, якое на гэтую дату ўбрала 66% плошчаў (з кожнага гектара – па  28,8 цнт). Па ўраджайнасці – ААТ “Чамярыскі” – 35,4 цнт/га. Тут скошана і абмалочана 42%. Арганізавана праходзіць уборачная кампанія ў ААТ “Імя Жукава”: убрана 37% зерневых, сярэдняя ўраджайнасць – 28,1 цнт.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *