Прафсаюзы – аграрыям: кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў Брагіншчыны ўручылі падарункавыя сертыфікаты

Грамадства Сельское хозяйство

31 ліпеня на Брагіншчыне пабывалі старшыня Гомельскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Аляксей Нявераў і старшыня Гомельскай абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Галіна Заморская. Іх сустракалі калегі Раман Цеслянок і Валянціна Дзегцярэнка.

– Пяты год мы выязджаем у адзін з раёнаў вобласці з ганаровай місіяй – уручыць сертыфікаты на набыццё бытавой тэхнікі і посуду, абсталявання для санітарна-бытавых памяшканняў, – сказала Галіна Мікалаеўна. – Сёлета па ўзгадненні з кіраўніцтвам вобласці выбралі Брагіншчыну. Стварыць належныя ўмовы працы і быту людзям, якія кормяць краіну, паклапаціцца аб іх бяспецы – абавязак кожнага кіраўніка. Няхай больш пазітыву і прыемных момантаў будзе ў жыцці вяскоўцаў.

Падарункавыя сертыфікаты ўручылі дырэктарам і прафсаюзным лідарам сельгаспрадпрыемстваў.

Кіраўнік раёна Аляксандр Кохан выказаў словы падзякі лідарам прафсаюзных аб’яднанняў вобласці за ўвагу да брагінчан, якія ў няпростых умовах дабіваюцца нядрэнных вынікаў.

 

 

Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *