Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 жніўня выступіць са штогадовым Пасланнем беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу

Справа дзяржаўная

У адпаведнасці з указам кіраўніка дзяржавы ад 24 ліпеня 2020 года №294 3 жніўня 2020 года ў Мінску склікаецца трэцяя пазачарговая сесія Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі для заслухоўвання штогадовага Паслання Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь і разгляду іншых пытанняў.

Раней кіраўнік дзяржавы заяўляў аб тым, што першапачаткова запланаванае на сярэдзіну красавіка Пасланне было адкладзена перш за ўсё па прычыне нявызначанасці сітуацыі ў свеце на фоне пандэміі і таго, які ўплыў гэта акажа на Беларусь.

“Блок пытанняў, на якія мы сёння не можам адказаць. А калі будзем адказваць, то толькі з нейкім прагнозам. А нам патрэбны дакладны прагноз. Яго сёння даць нельга. Таму патрэбны нейкі час, каб можна было прааналізаваць усе працэсы, якія адбываюцца ў краіне і за яе межамі, і тады ўжо нешта гаварыць народу”, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка ў красавіку бягучага года ў час адной з рабочых паездак у рэгіёны.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *