Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зянкевіч сустрэлася з працоўнымі калектывамі Брагіна

Главное Грамадства Официально

Размова вялася аб мерах пераадолення наступстваў каранавіруснай інфекцыі, будаўніцтве на Гомельшчыне новых аб’ектаў, размеркаванні бюджэтных сродкаў.

Кацярына Анатольеўна звярнула ўвагу на тое, што ў Беларусі створаны ўсе ўмовы для таго, каб людзі маглі рэалізавацца ў сваёй справе, зарабляць і забяспечваць сем’і. Сённяшнія дасягненні краіны – гэта напружаная праца некалькіх дзесяцігоддзяў. І наша задача – не руйнаваць, а захоўваць і памнажаць каштоўнасці, якія фарміраваліся гадамі. Што датычыцца змен, то яны павінны праводзіцца канструктыўна. Старшыня абласнога Савета дэпутатаў параіла брагінчанам прааналізаваць сітуацыю і 9 жніўня абдумана падыйсці да свайго выбару.

У сустрэчы таксама прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Калясан і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Сяргей Даўгулявец.

 

 

Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *