Вытворчую нараду з калектывам КЖУП “Брагінскае” правёў старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан

Важное Грамадства

У пятніцу, 23 ліпеня, вытворчую нараду з калектывам КЖУП “Брагінскае” правёў старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан.

– Работа вашага прадпрыемства вельмі важная і жыццёва неабходная, – падкрэсліў Аляксандр Васільевіч. – Ад яе залежыць настрой і камфорт жыхароў Брагіншчыны. Гэта і водазабеспячэнне, і цяпло ў кватэрах, і чысціня двароў і вуліц. Вы павінны адчуваць сваю адказнасць і прыкласці ўсе намаганні, каб як мага менш зваротаў і скарг было на вашу службу.

Кіраўнік раёна расказаў, што другі год запар Брагіншчыну прызнаюць адной з лепшых па добраўпарадкаванні ў рэспубліцы сярод налеленых пунктаў з колькасцю жыхароў да 15 тысяч. У гэтым ёсць і заслуга камунальнікаў. Грошы, якія выдзяляюцца ў якасці матэрыяльнага заахвочвання, будуць зрасходаваны на набыццё матэрыяльных каштоўнасцей і прэміраванне людзей.

Звярнуў ён увагу і на недахопы ў дзейнасці прадпрыемства. У прыватнасці, запазычанасць за электраэнергію, недастатковую работу па спагнанні запазычанасці за камунальныя плацяжы.

Аляксандр Кохан падзяліўся ўражаннямі ад сустрэчы з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, якая адбылася ў Гомелі 21 ліпеня. Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду распрацаваць праграму развіцця АПК Гомельшчыны, вызначыць, якія культуры неабходна вырошчваць у рэгіёне. Неаслабная ўвага будзе ўдзяляцца таксама меліярацыі.

Старшыня райвыканкама падрабязна расказаў прысутным аб праграме будаўніцтва ў раёне, адказаў на іх пытанні. Датычыліся яны якасці пітной вады, замены водаправодаў у сельскіх населеных пунктах.

Ніна СІНІЛАВА

Фота Ірыны СТЫЧЫНСКАЙ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *