Дзённік жніва. На 6 жніўня ўборку зерня завяршылі тры гаспадаркі Брагіншчыны

Сельское хозяйство

На 6 жніўня жніво-2020 завяршылі тры гаспадаркі  Брагіншчыны: ААТ “Пераможнік”, “Імя Жукава” і “Чамярыскі”.

У раёне ўбрана 90% плошчаў і намалочана  39 981 тона збожжа, што на 10,5 тысячы тон больш валавога збору за 2019 год. Лідар па ўраджайнасці – ААТ “Чамярыскі” (32,4 цнт/га), на другім месцы – “Імя Жукава” (30,5 цнт/га). Тут сабрана 6479 тон зерня, што на 2586 тон больш мінулагодняга.  На апошніх гектарах касавіцу хлябоў вядзе “Брагінскі”: убрана 99%.

Больш дзвюх тысяч тон зерня намалаціў сямейны экіпаж Міхаіла і Віталія Салдаценкаў (ААТ “Чамярыскі”), а тысячны рубеж перасягнулі 18 экіпажаў. Шэсць вадзіцеляў перавезлі  больш чым па дзве тысячы тон, а звыш тысячы – адзінаццаць.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *