Эстафета дабрыні: да акцыі “Збяром партфель першакласніку” далучыліся многія працоўныя калектывы Брагіншчыны

Грамадства

Падчас дабрачыннай акцыі “Збяром партфель першакласніку”, якая праходзіць у нашым раёне напярэдадні навучальнага года, хлопчыкі і дзяўчынкі з мнагадзетных, апякунскіх і прыёмных сем’яў практычна штодня атрымліваюць падарункі. Каб кожнае дзіця сустрэла Дзень ведаў у поўнай экіпіроўцы і з новенькім рукзаком, паклапаціліся многія працоўныя калектывы Брагіншчыны. Да добрай справы далучыліся таксама прадстаўнікі раённай улады, парламентарыі, грамадскія аб’яднанні і інш.


Першакласніку Брагінскай СШ Андрэю Музычкіну партфель са школьнымі прыналежнасцямі ўручыла старшыня райкама прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Ала Злыденка.

 

Супрацоўнікі РАУС дапамаглі сабрацца ў школу Паўліне Гапоненцы.

 

Падарунак ад работнікаў пракуратуры атрымала Паліна Аўдзеенка.

 

Антон Раманюк з падарункамі ад калектыву ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.

 

Арцём Малееў пойдзе ў школу з новым рукзаком, які яму набыў калектыў Брагінскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

 

Напярэдадні новага навучальнага года пагранічнікі перадалі падарункі, у ліку якіх пісьмовыя і канцылярскія прыналежнасці, у дзіцячы сацыяльны прытулак.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *