У Брагінскім гістарычным музеі працуе фотавыстава аб лёсах людзей у гады Другой сусветнай вайны

Грамадства

Фотадакументальная выстава “Нямецка-савецкая вайна: украінскі акцэнт” адкрыта ў Брагінскім гістарычным музеі з карціннай галерэяй. Яна створана на аснове матэрыялаў фондавай калекцыі Нацыянальнага музея гісторыі Украіны ў Другой сусветнай вайне.

“Вайна прайшла скрозь жыццё кожнай украінскай сям’і, памяць аб жорсткай барацьбе стала часцінкай генетычнага кода ўсяго народа. А народ, моцны сваёй генетычнай памяццю, можа супрацьстаяць любому нашэсцю”, – гаворыцца ў анатацыі да фотавыставы. Акцэнт экспазіцыі зроблены не на палітычныя і ваенныя падзеі, а на лёсы асобных людзей.

Як паведаміла дырэктар Брагінскага гістарычнага музея з карціннай галерэяй Алеся Даўгулявец, у райцэнтры фотавыстава будзе працаваць да 1 верасня.

 

Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК



1 комментарий по теме “У Брагінскім гістарычным музеі працуе фотавыстава аб лёсах людзей у гады Другой сусветнай вайны

  1. Светлое предстоящее время граждан исключительно зависит от достоверной информации. Громадный поклон Вам за инициативное участие в вышеуказанном деле.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *