25 кастрычніка – Дзень аўтамабіліста і дарожніка. Віншуем!

Грамадства

Паважаныя работнікі і ветэраны

аўтамабільнага транспарту і дарожнай гаспадаркі!

Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам!

Дзякуючы вашай стараннасці забяспечваецца бесперабойная праца галіны, камфортнае жыццё брагінчан.

Аўтамабільны транспарт і дарогі трывала занялі дастойнае месца ў эканоміцы нашага раёна. Сёння цяжка пераацаніць ролю як грузавых перавозак ва ўмацаванні і развіцці прамысловага і сельскагаспадарчага патэнцыялу Брагіншчыны, так і значэнне грамадскага транспарту, які ўплывае на стабільнасць жыцця нашых людзей.

Вам часта даводзіцца працаваць у складаных, а часам і экстрэмальных умовах. Дзякуй за сумленную працу і прафесіяналізм. Усё дасягнутае вамі – вынік нялёгкай, але мэтанакіраванай работы дружных і згуртаваных калектываў.

Асаблівыя словы ўдзячнасці мы выказваем ветэранам-аўтамабілістам, дарожнікам, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё сваіх прадпрыемстваў, выхавалі дастойную змену і заслужылі павагу.

Жадаем вам надзейнай тэхнікі, бяспечных і зручных аўтамагістраляў, узаемаразумення і ўзаемадапамогі.

Моцнага ўсім здароўя, аптымізму, светлых і радасных дзён і ўсіх зямных даброт.

Аляксандр КОХАН,
старшыня Брагіскага раённага выканаўчага камітэта

Аляксандр КАЛЯСАН,
старшыня Брагінскага раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *