4 кастрычніка – Дзень настаўніка. Прыміце шчырыя віншаванні!

Грамадства

Паважаныя педагогі і  ветэраны педагагічнай працы!

Прыміце  шчырыя  віншаванні з  прафесійным святам – Днём настаўніка!

Кожны чалавек захоўвае ў сваім сэрцы светлае пачуццё ўдзячнасці да настаўніка, які ўпершыню расчыніў перад ім дзверы ў краіну ведаў, навучыў распазнаваць цудоўнае, асэнсоўваць і прымаць узважаныя рашэнні.  Педагогі заўсёды былі і застаюцца носьбітамі і ўладальнікамі высокіх духоўных якасцей, а пакладзены ў аснову настаўніцкай прафесіі творчы пачатак  дапамагае  ім кожны раз нанова  разам са сваімі вучнямі пазнаваць і разумець свет.

Прыміце словы ўдзячнасці за добрасумленную працу, адданасць выбранай прафесіі, няўрымслівасць і цярплівасць, за добрыя традыцыі і вопыт, якія вы перадаеце маладому пакаленню.

Моцнага ўсім здароўя, аптымізму, дабрабыту і новых творчых поспехаў!

Аляксандр КОХАН,

старшыня раённага выканаўчага камітэта

Аляксандр КАЛЯСАН,

старшыня раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *