Для перамяшчэння грамадзян у межах ЕАЭС ва ўмовах COVID-19 плануецца стварыць мабільны дадатак

Грамадства СтопCOVID

Для свабоднага перамяшчэння грамадзян у межах Еўразійскага эканамічнага саюза ва ўмовах COVID-19 плануецца стварыць спецыяльны мабільны дадатак. Аб гэтым расказала памочнік старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Ія Малкіна.

Цяпер актыўна абмяркоўваецца і распрацоўваецца праект Еўразійскага банка развіцця “Падарожнічаю без COVID-19”. Ім прадугледжваецца ўлічваць у пасажыраў адмоўныя вынікі ПЦР-тэстаў не больш як 3-дзённай даўнасці, праведзеных у адной з давераных лабараторый дзяржаў ЕАЭС. Пералік такіх лабараторый, парадак забеспячэння канфідэнцыяльнасці асабістых даных пасажыра таксама павінен забяспечвацца лічбавымі рашэннямі.

“Вынікам праекта будзе стварэнне мабільнага дадатку, праз які карыстальнік зможа планаваць сваю паездку, знайсці бліжэйшую лабараторыю для праходжання тэста на COVID-19, а таксама пры неабходнасці прад’явіць вынікі тэста ў выгля-дзе QR-кода ў мабільным дадатку”, – сказала памочнік старшыні Калегіі ЕЭК.

“На думку распрацоўшчыкаў, праект прызначаны не толькі забяспечыць свабоднае трансгра-нічнае перамяшчэнне людзей у саюзе, але і дасць магчымасць пашырыць інтэграцыйныя працэсы ў рамках дзяржаў-членаў”, – дадала яна.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *