Паважаныя жанчыны Брагіншчыны! Прыміце шчырыя віншаванні з самым душэўным святам – Днём маці!

Грамадства

Гэта асаблівы дзень для тых, хто адчуў вялікі цуд мацярынства, хто кожны дзень сагравае сваіх дзяцей пяшчотай і клопатам, дорыць ім адчуванне абароненасці, утульнасці і бязмежнай любові. Няма на зямлі чалавека бліжэй і даражэй чым маці.  Яна наш першы сябар, памочнік, настаўнік.

Мы ганарымся жанчынамі Брагіншчыны, якія не толькі выхоўваюць дзяцей, але і добрасумленна працуюць, дасягаюць значных поспехаў на вытворчасці, у сельскай гаспадарцы, адукацыі і медыцыне, гандлі і культуры, актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці. Вялікі дзякуй вам, жанчыны-маці, за нястомную працу, адказнасць і цярплівасць, за вашу вялікую місію, якая служыць крыніцай жыцця і дабра.

Шчыра жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, ладу ў сем’ях, утульнасці і цеплыні ў дамах, кахання і душэўнага спакою.

Аляксандр КОХАН,

старшыня раённага выканаўчага камітэта

Аляксандр КАЛЯСАН,

старшыня раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *