12 лістапада споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага драматурга Андрэя Макаёнка

Важное Грамадства

Андрэй Ягоравіч – ураджэнец в. Борхаў Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. Усё сваё жыццё ён прысвяціў працы на ніве айчыннай драматургіі. Яго п’есы, напісаныя на злабадзённыя тэмы, склалі залаты фонд рэпертуару беларускага драматычнага тэатра. Найбольш папулярныя – “Выбачайце, калі ласка!”, “Каб людзі не журыліся”, “Лявоніха на арбіце”, “Зацюканы апостал”, “Таблетку пад язык”, “Верачка” і інш. Акрамя гэтага, Макаёнак пісаў сцэнарыі для фільмаў, займаўся перакладчыцкай дзейнасцю.

З нагоды юбілею пісьменніка ў гімназіі быў арганізаваны шэраг мерапрыемстваў. Каля тэматычнай выставы адбылася гутарка з вучнямі. У 8–11 класах праведзена літаратурная гадзіна “Талент чалавечнасці і дабрыні”. Прадэманстраваны дакументальны фільм “Андрэй Макаёнак – апостал беларускай драматургіі”. Прайшоў завочны літаратурны тур па творчасці знакамітага земляка.

Спадзяёмся, што ўсе гэтыя мерапрыемствы дапамаглі гімназістам пашырыць свой кругагляд і ўпэўніцца: п’есы Макаёнка не страцілі сваёй актуальнасці і сёння.

Вольга ГАРДЗЕЕНКА,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры
гімназіі г.п. Брагіна



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *