Тэрапеўты пры наведванні пацыента з COVID-19 могуць выпісваць бальнічныя кантактам 1-га ўзроўню

Грамадства СтопCOVID

Тэрапеўты паліклінік пры наведванні пацыента з COVID-19 могуць выпісваць бальнічныя лісты кантактам першага ўзроўню. Такое права вызначана пастановай Савета Міністраў №705 ад 7 снежня 2020 года «Аб змяненні пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 2020 года нумар 624 і ад 8 красавіка 2020 года нумар 208».

«Цяпер факт наяўнасці ў грамадзяніна кантакту і яго ўзровень можа быць устаноўлены маніторынгавай групай паліклінікі ў час наведвання (выезду) па месцы жыхарства або месцы знаходжання грамадзяніна, які мае інфекцыю COVID-19», — адзначылі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Пастанова таксама абавязвае замежных грамадзян, якія дасягнулі 6-гадовага ўзросту (за выключэннем тых, хто мае дазвол на пастаяннае або часовае пражыванне на тэрыторыі краіны), што прыбываюць у Беларусь, мець арыгінал або копію медыцынскага дакумента (на папяровым носьбіце або ў электронным выглядзе), што пацвярджае адмоўны вынік лабараторнага даследавання на COVID-19. Выключэнне складаюць пэўныя катэгорыі замежных грамадзян. Правяраць наяўнасць гэтага дакумента могуць супрацоўнікі органаў пагранічнай службы або мытні.

Пастанова падрыхтавана для забеспячэння санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва ў сувязі з распаўсюджваннем інфекцыі COVID-19.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *