5 студзеня – Дзень работнікаў сацыяльнай абароны

Грамадства

Дарагія землякі, якія прысвяцілі сваё

жыццё служэнню іншым людзям!

Шчыра віншуем вас з прафесійным святам –

Днём работнікаў сацыяльнай абароны!

Ваша прафесія патрабуе асаблівага душэўнага складу, чуласці і дабрыні, такту і суперажывання. Усе вы працуеце дзеля таго, каб максімальна і на самым якасным узроўні падтрымаць любога чалавека, які трапіў у цяжкае жыццёвае становішча.

Ва ўмовах развіцця Брагіншчыны актыўна развіваецца і сацыяльная сфера, адкрываюцца сучасныя ўстановы, укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі, рэалізуюцца творчыя праекты і праграмы. Але галоўны арыенцір – клопат пра людзей, паляпшэнне якасці іх жыцця – застаецца нязменным.

Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, добрага настрою, далейшых поспехаў у вырашэнні пастаўленых задач, сямейнага цяпла і ўвагі блізкіх. Няхай вашы сэрцы заўсёды будуць шчодрымі на дабрыню, любоў і міласэрнасць.

Аляксандр КОХАН,
старшыня раённага выканаўчага камітэта

Аляксандр КАЛЯСАН,
старшыня раённага Савета дэпутатаў

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *