Вакальны ансамбль “Белыя росы” Брагінскага РДК стаў народным

Грамадства

За значны ўклад у развіццё аматарскай мастацкай творчасці, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, адпаведны мастацкі ўзровень і творчыя паказчыкі найменне “народны” прысвоена вакальнаму ансамблю “Белыя росы” Брагінскага раённага дома культуры.

Творчая дзейнасць вакальнага ансамбля пачалася ў 2015 годзе. Яго заснавальнікам стаў Андрэй Дзядкоў – чалавек, апантаны сваёй справай, які аб’яднаў вакол сябе такіх жа таленавітых людзей. Нягледзечы на тое, што калектыў малады, яго ўжо добра ведаюць за межамі Брагіншчыны. Зараз у ім шэсць вакалістаў, якія таксама часта выступаюць сольна.

З першых дзён ансамбль актыўна ўключыўся ў канцэртнае жыццё як раёна, так і вобласці. Неаднаразова прымаў удзел у разнастайных святах і фестывалях, радуючы гледачоў сваёй непасрэднасцю і артыстызмам. У рэпертуары калектыва, дарэчы, арганічна спалучаецца і народная, і сучасная музыка. Пачэснае месца займаюць творы беларускіх кампазітараў.

Дасягненні вакальнага ансамбля “Белыя росы” ў 2020 годзе:

• пераможца міжнароднага фестывалю мастацтваў “Маладзечна CitiArt-2020”;

• пераможца міжнароднага творчага фестывалю-конкурсу “Balkon-2020”;

• другое месца ў міжнародным фестывалі мастацтваў “GOMEL FEST” (г. Гомель);

• трэцяе месца ў міжнародным фестывалі мастацтваў “BYFEST” (г. Мінск).

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *