У рамках акцыі “Нашы дзеці” падарункі атрымалі выхаванцы дзіцячага дома сямейнага тыпу ў Брагіне

Грамадства

Добрыя справы ў рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” працягваюцца.

Так, сёння намеснік старшыні райвыканкама Іна Міхаленка і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Даўжанок наведалі дзіцячы дом сямейнага тыпу ў Брагіне. Яны павіншавалі вялікую і дружную сям’ю, у якой зараз пражывае сямёра дзяцей, з Новым годам і Калядамі, пажадалі святочнага настрою, выдатнай вучобы і ажыццяўлення ўсіх задум і планаў. Ну і, вядома ж, уручылі салодкія падарункі.

Акрамя гэтага, госці распыталі бацькоў-выхавацеляў, ці патрэбна ім дапамога і абяцалі пасадзейнічаць у вырашэнні надзённых праблем.

 

 

Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *