Акцябраты Брагіншчыны пазмагаліся ў інтэлектуальным турніры

Грамадства

Спаборніцтвы юных знатакоў, арганізатарам якіх стаў цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, праводзіліся ў Брагінскай школе.

Раённы этап “Акцябрацкага квізу” складаўся з сямі тураў, кожны з якіх датычыўся вызначанай тэмы: “Матэматычны патруль”, “У гасцях у казкі”, “Музычная старонка”, “Хутка-хутка Новы год” і інш.

Дзеці актыўна абмяркоўвалі кожнае пытанне, раіліся, вылучалі версіі. Адказы запісваліся на паперу і перадаваліся членам журы.

У “Акцябрацкім квізе” перамогу святкавала каманда “Зорачка” дружыны імя Віталя Кіпціка (Брагінская СШ).

Другое месца заняла дружына імя Пятра Жукава (Мікуліцкая СШ).

Трэцяе месца падзялілі паміж сабой дружына імя Аляксея Корхава (Малейкаўская СШ) і каманда “Іскарка” дружыны імя Віталя Кіпціка (Брагінская СШ).

 

 

Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *