Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі стварае экспертную групу па пытаннях цэн і тарыфаў

Грамадства

Асноўная задача экспертаў будзе заключацца ў кансультацыях ФПБ па асноўных напрамках дзяржаўнай палітыкі ў галіне цэнаўтварэння на стадыі яе распрацоўкі з ацэнкай наступстваў змянення цэн або тарыфаў для насельніцтва.

“Група таксама будзе аналізаваць сітуацыю на спажывецкіх рынках як у Беларусі, так і за яе межамі, і ўстанаўліваць прычыны, якія паўплывалі на рост цэн або тарыфаў; аналізаваць увесь ланцужок цэнаўтварэння, каб выключыць магчымасць спекуляцый з боку ўдзельнікаў рынку. Размова аб пастаўшчыках, вытворцах і прадаўцах, у тым ліку буйных гандлёвых сетках”, – адзначылі ў ФПБ.

У Федэрацыі прафсаюзаў растлумачылі, што размова не ідзе аб падмене работы рэгулятараў гэтай сферы. Прафсаюзы маюць намер узмацніць ролю экспертнай падтрымкі, у тым ліку і з боку незалежных экспертаў, пры рэалізацыі цэнавай палітыкі ў нашай краіне.

“Згодна з дамоўленасцямі, дасягнутымі паміж урадам, прафсаюзамі і наймальнікамі, гэта палітыка павінна забяспечваць цэнавую стабільнасць і даступнасць для насельніцтва важнейшых тавараў і паслуг”, – дадалі ў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

БелТА

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *