Сход у ААТ “Брагінскі”: перспектывы ёсць, галоўнае – працаваць

Сельское хозяйство

ААТ “Брагінскі”, здаецца, зусім нядаўна славіўся высокімі намалотамі і значнымі прывагамі. Яго працаўнікоў ушаноўвалі па выніках  не толькі раённага, але і абласнога, рэспубліканскага спаборніцтваў. Памятаю, якое нежартоўнае працоўнае супрацьстаянне ў свой час ішло паміж “Брагінскім” і “Чамярыскім”.

Я не пішу, што ўсё гэта – у мінулым. Веру:  у працаўнікоў і ў гаспадаркі – паспяховая будучыня. На справаздачным сходзе аналізаваліся пралікі, вызначаліся перспектывы і арыенціры, складальнікі поспеху. А яны ўсім вядомыя: захаванне тэхналогій, працоўная дысцыпліна і адказнасць за даручаны ўчастак.

Аб гэтым гаварылі і кіраўнік гаспадаркі Аляксей Катлабай,  і спецыялісты, і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Валянціна Дзегцярэнка.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *