Дарагія жанчыны! Прыміце сардэчныя віншаванні з цудоўным вясновым святам!

Грамадства

Дарагія жанчыны!

Прыміце сардэчныя віншаванні з цудоўным вясновым святам!

8 Сакавіка стала днём пакланення Жанчыне, якая нясе ў свет каханне і прыгажосць, гадуе дзяцей, дасягае прафесійных вышынь, робіць наша жыццё ўтульным. Яе аўтарытэт заснаваны на актыўнай жыццёвай пазіцыі, мэтанакіраванасці, адказнасці.

Ваша падтрымка і любоў натхняюць нас на стваральную працу, усяляюць мужнасць і веру. Вам належыць важная роля ва ўсіх сферах жыцця грамадства: аграпрамысловым комплексе, адукацыі, ахове здароўя, культуры, гандлі. Вы шырока прадстаўлены ў органах заканадаўчай і выканаўчай улады. Практычныя, прадпрымальныя асобы, сярод якіх нямала аўтарытэтных кіраўнікоў, паспяховых людзей. Ваш творчы патэнцыял, талент, імкненне да гармоніі і стабільнасці, аптымізм і мудрасць – залог дабрабыту краіны.

У першае вясновае свята, якое сімвалізуе абуджэнне прыроды, выказваем шчырую ўдзячнасць мамам, бабулям, сёстрам, жонкам, калегам – усім слаўным дочкам брагінскага краю за падораныя нам жыццё, самаадданасць, увагу і клопат.

Ад усёй душы жадаем вам здароўя, дабрабыту, цяпла і ўтульнасці ў дамах! Няхай вясна падорыць добры настрой, будзьце шчаслівыя і каханыя!

Аляксандр КОХАН,
старшыня раённага выканаўчага камітэта

Аляксандр КАЛЯСАН,
старшыня раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *