Работнікі РДК расказалі дзецям аб гуртках, якія працуюць пры ўстанове, правялі майстар-класы. Сабе занятак па душы тут знойдзе кожны: і юныя гукааператары, і дызайнеры, і аматары харавых або сольных спеваў.
У РДК таксама могуць навучыць маляваць, вырабляць цікавыя рэчы з розных падручных матэрыялаў і нават здымаць выдэа для TikTok. Таму запісвайцеся! Будзе цікава!
Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК