Віншаванне ад кіраўніцтва Брагінскага раёна з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі

Главное

Паважаныя жыхары і госці Брагінскага раёна!

Віншуем вас з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!

На працягу многіх стагоддзяў два вялікія славянскія народы – беларускі і рускі – побач жывуць, працуюць, захоўваюць і прымнажаюць духоўна-культурную спадчыну. Таму ідэя яднання блізкая і зразумелая кожнаму, наша моцная дружба мае глыбокія карані і даўнія традыцыі.

Унутрысаюзныя адносіны паміж краінамі дазваляюць развіваць палітычныя, эканамічныя, навуковыя і культурныя сувязі. На новы ўзровень выйшла партнёрства па абмене інавацыйнымі тэхналогіямі. На міжнароднай арэне Беларусь і Расія таксама выступаюць з адзінай пазіцыяй, сумесна ўмацоўваючы абароназдольнасць і бяспеку Саюзнай дзяржавы.

Сардэчна віншуем усіх жыхароў раёна са святам, жадаем дабра, шчасця, здароўя і дабрабыту ў сем’ях!

Аляксандр КОХАН,
старшыня раённага выканаўчага камітэта

Аляксандр КАЛЯСАН,
старшыня раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *