Май працоўны. Гаспадаркі Брагіншчыны вядуць сяўбу кукурузы на зерне на апошніх гектарах

Сельское хозяйство

Перад аграрыямі раёна стаяла задача пасеяць каралеву палёў на насенне і зерне да 9 мая. На гэтыя мэты каштоўнай кармавой культуры адвялі 4177 гектараў (з іх 652 – на насенне). ААТ “Імя Жукава”, “Малажынскі” і “Чамярыскі” ужо справіліся з пастаўленай задачай. А ўсяго на 7 мая пасеяна 3654 га, што складае 87%.

                            Сярод механізатараў, якія вядуць сяўбу кукурузы, лідзіруюць:

 Андрэй Віктаравіч ЗАРАНІК – механізатар ААТ “Брагінскі”, які на трактары МТЗ-82 з сеялкай ТСМ-8000 пасеяў 880 гектараў;

Аляксей Віктаравіч ЦІХАНЧУК – механізатар ААТ “Пераможнік”, які на трактары МТЗ-1523 з сеялкай ТСМ–8000 пасеяў 821 гектар;

Пётр Фёдаравіч ЕФІМЕНКА – механізатар ААТ “Чамярыскі”, які на трактары МТЗ-892 з сеялкай ТСМ–8000 пасеяў 470 гектараў.

На падрыхтоўцы глебы пад сяўбу яравых культур вызначыўся Іван Мікалаевіч КЛІМОВІЧ з “Чамярыскага” (1680 гектараў).

Найбольшай выпрацоўкі на ўнясенні мінеральных угнаенняў дасягнуў Віталь Пятровіч САФІЕНКА з “Камарынскага” – 2920 га, на ўнясенні арганічных – Аляксандр Аляксандравіч Дзегцярэнка з “Брагінскага” – унёс 13 500 тон. Механізатар ААТ “Імя Жукава” Сяргей Аляксандравіч ЛЯВОНЕНКА пагрузіў 10 500 тон арганікі. Гэта найлепшы вынік.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *