У ААТ “Пераможнік” прайшоў семінар-вучоба

Грамадства Сельское хозяйство

Нядаўна на базе малочна-таварнага комплексу “Малейкі–6” ААТ “Пераможнік” прайшоў семінар-вучоба, на якім былі разгледжаны пытанні арганізацыі ўзнаўлення статка.

Правялі яго спецыялісты ўпраўлення ветэрынарыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама, РСУП “Гомельдзяржплемпрадпрыемства”, Брагінскай ветэрынарнай станцыі. Калегам з ААТ, галоўным заатэхнікам і заатэхнікам-селекцыянерам, аператарам па штучным асемяненні раёна яны нагадалі аб метадах лячэння і прафілактыкі гінекалагічных захворванняў, абязрожвання маладняку буйной рагатай жывёлы, закранулі тэму ўстаноўкі сродкаў ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі жывёлы і інш.

Як расказалі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, месцам правядзення семінара “Пераможнік”стаў невыпадкова: тут вопытныя галоўны ветурач (Анатоль Літвіненка), заатэхнік (Алена Грышачкіна). Дырэкцыя і спецыялісты сельгаспрадпрыемства шмат робяць для павелічэння вытворчасці прадукцыі, стварэння належных умоў працы і быту людзей.

Мерапрыемства было арганізавана на высокім узроўні, што пасадзейнічала плённай рабоце яго ўдзельнікаў. Заняткі праводзіліся ў кожнай групе асобна. Заатэхнікі закранулі пытанні, якія непасрэдна датычацца іх работы, а ветэрынары абмеркавалі свае праблемы. Тэорыю дапаўняла практыка.

Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *