Рады  тысячнікаў  у нашым раёне папаўняюцца. Адзначаны на абласным і раённым узроўні

Важное Год народнага адзінства Грамадства Сельское хозяйство

Рады  тысячнікаў  у нашым раёне папаўняюцца. Прафсаюзныя лідары спяшаюцца павіншаваць усіх, хто дасягнуў высокіх паказчыкаў. Па словах старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Валянціны Дзегцярэнкі, Дзмітрыю Ковалю з ААТ “Брагінка”, Андрэю Гузу з “Малажынскага” і Аляксандру Мішчанку з “Камарынскага” (яны вядуць жніво без памочнікаў) лісты з падзякай і сертыфікаты ўручылі  не толькі  ад абкама прафсаюза работнікаў АПК,  камітэта па сельскай гаспадарцы аблвыканкама, але і ад раённага выканаўчага камітэта.

Вадзіцелі Юрый Раманюк, Уладзімір Шахніцкі, экіпаж у складзе старшага камбайнера Аляксандра Раманюка і камбайнера Уладзіміра Герасіменкі з ААТ “Імя Жукава” адзначаны на раённым узроўні. Як і вадзіцель Сяргей Чарнянок, які адвозіць зерне ад камбайнаў у ААТ “Малажынскі”.

Ніна СІНІЛАВА

Фота Галіны ШАЎЧЭНКІ

#хлебомедины



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *